Стартавая стронкаНапісаць лістШукаць!


  ПРА "EUROUNIVER"            
   ЭЛЕКТРОННАЯ АСВЕТА     
  МЕТОДЫКА НАВУЧАННЯ  
     АКАДЭМІЧНАЯ ПРАГРАМА   
  ПАДЗЕІ І ПРАГРАМЫ       
  ЕЎРААДУКАЦЫЯ              
    КАТАЛОГ УНІВЕРСІТЭТАЎ  

  Гісторыя беларускіх
ЕўраЎнівераў

EN Open educational project "EuroUniver"
PL Otwarty projekt oswiatowy "EuroUniver"
RU Открытый просветительский проект "EuroUniver"
 
Этапы рэгістрацыі

1 КРОК
Правы і абавязкі
2 КРОК
Асабістыя звесткі
3 КРОК
Актывацыя
 
     

  ЁСЦЬ ПЫТАННЕ?

Знайдзіце адказ у раздзеле F.A.Q. ці напішыце нам праз кантактную форму.

Е-студэнты могуць таксама задаваць пытанні праз ліставанне для е-імя admin

 
Адкрыты асветніцкі праект 'EuroUniver'
Рэгістрацыя е-студэнта: 1 крок  
Перад рэгістрацыяй, калі ласка, азнаёмцеся з інфармацыяй пра Адкрыты асветніцкі праект "EuroUniver", прынцыпамі электроннай асветы, тэхналогіяй навучання, а таксама з акадэмічнай праграмай праекта!
Правы і абавязкі е-студэнта
ў Адкрытым асветніцкім праекце "EuroUniver"

1. Е-студэнты маюць права:
1.1. Кругласуткава ў рэжыме online карыстацца ўсім навучальным матэрыялам у межах абраных спецыяльнасцяў;
1.2. Кругласуткава ў рэжыме online карыстацца электроннай бібліятэкай і ўсімі дапаможнымі сэрвісамі;
1.3. Самастойна вызначаць графік навучання і здачы кантрольных заданняў, праектаў і тэстаў;
1.4. Атрымаць неабходную кансультацыю ад свайго т'ютара цягам 48 гадзін;
1.5. Атрымаць тлумачэнні ад т'ютара па выстаўленай колькасці колькасцю балаў за выкананае заданне ці праект;
1.6. Звяртацца да адміністрацыі праекту дзеля высвятлення ўсіх акалічнасцяў навучання;
1.7. Звяртацца да адміністрацыі праекта пры нязгодзе з выстаўленай колькасцю балаў за выкананае заданне ці праект;
1.8. Атрымаць рэкамендацыі ад ААП "EU" для навучання ў іншых ВНУ, удзелу ў праграмах і праектах, пры працаўладкаванні, для ўласнага CV;
1.9. Змяніць у працэсе навучання толькі адзін раз спецыяльнасць цягам першых двух месяцаў пасля рэгістрацыі ў праекце;
1.10. Зарэгістравацца на новыя спецыяльнасці з ужо існуючым імём, паролем і асабістымі дадзенымі пры ўмове сканчэння папярэдневыбраных спецыяльнасцяў;
1.11. Датэрмінова скончыць навучанне ці прайсці навучанне экстэрнам, выканаўшы ўсе кантрольныя заданні, праекты і тэсты.
1.12. Прыпыніць на абумоўлены з адміністрацыяй праекта час навучанне. У такім выпадку, па сканчэнні тэрміну навучання акаўнт не будзе заблакаваны.
1.13. Адмовіцца ад навучання ў праекце, даслаўшы паведамленне ў адвольнай форме на электронны адрас адміністрацыі праекта.
1.14. Маюць права на канфедэнцыяльнасць усіх звестак, пакінутых у праекце.

2. Е-студэнты абавязаны:
2.1. Скончыць вывучэнне спецыяльнасці/яў у праекце адпаведна акадэмічнай праграме цягам 7 месяцаў з моманту рэгістрацыі. Па заканчэнні гэтага перыяду акаўнт е-студэнта будзе аўтаматычна заблакаваны.
2.2. Імкнуцца да высокай культуры мовы, не дазваляючы нелітаратурных і зневажальных выразаў у сваіх тэкстах. За прысутнасць у пісьмовых матэрыялах нецэнзураванай лексікі акаўнт вінаватага е-студэнта будзе заблакаваны.
2.3. Выконваць тэхнічныя ўмовы працы ў е-сістэме, а таксама запампоўваць на сервер файлы толькі дазволеных тыпаў. У любым выпадку парушэння правілаў тэхнічнай эксплуатацыі е-сістэмы праекта акаўнт вінаватага е-студэнта будзе заблакаваны.
2.4. Рэагаваць на прапановы т'ютараў і трымаць з імі кантакт на працягу ўсяго працэсу навучання;
2.5. Кантактаваць з адміністрацыяй праекта па ўсіх пытаннях, звязаных з навучаннем і працай е-сістэмы.

Я прымаю гэтыя правілы! 

 

       © Адкрыты асветніцкі праект
      "EuroUniver", 2005-2007
       edu@eurouniver.info
       www.eurouniver.info
       Спасылкі


Дзякуем
за падтрымку
праграме
Polska Pomoc


 UNIVERSUM :: Educational portal